2 траўня 2024, Чацвер, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія астраномы адкрылі новыя планеты

Польскія астраномы адкрылі новыя планеты

На гэта ім спатрэбілася больш за 10 гадоў.

Міжнародная каманда астраномаў пад кіраўніцтвам прафесара Анджэя Нядзельскага з Універсітэта імя Мікалая Каперніка адкрыла дзве планеты, якія абарочваюцца вакол зоркі - так званага «чырвонага гіганта» - у сузор'і Льва, паведамляе Polskie radio.

Выяўленыя планеты пазначаныя знакамі «b» i «c». Бліжэй да зоркі знаходзіцца планета «b». Яе адлегласць да «чырвонага гіганта» складае 0,69 астранамічных адзінак. Гэтая ўмоўная адзінка роўная сярэдняй адлегласці да Зямлі ад Сонца (149597887 км).

На больш аддаленай арбіце на адлегласці 1,37 а.а. круціцца планета «с». Даследчыкі папярэджваюць, што праз вялікую масу «c» можа быць не планетай, а так званым «карычневым карлікам». Гэта нябеснае цела, якое ўтвараецца ў працэсе, падобным да фарміравання зорак.

Навукоўцы лічаць, што абодва нядаўна знойдзеныя целы ў будучыні паглыне іх зорка. Гэта адбудзецца праз 120-130 мільёнаў гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках