2 траўня 2024, Чацвер, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Менск-Арэну», як у Паўночную Карэю

31
На «Менск-Арэну», як у Паўночную Карэю

Жыхары Менска скардзяцца на празмерныя меры ў забеспячэнні бяспекі на «Менск-Арэне».

Аб гэтым піша адна з чытачак «Нашай нiвы».

«Хацелася б звярнуць увагу на адзін факт. Тры гады я наведваю «Менск-Арэну» і заўзею за «Дынама-Менск». І з кожным годам патрапіць на арэну становіцца ўсё больш складана, бо патрабаванні бяспекі становяцца ўсё больш жорсткімі.

У гэтым сезоне мы маем наступную сітуацыю. Каб трапіць на арэну да пачатку праграмы, сярэднестатыстычны чалавек павінны прыехаць як мінімум за гадзіну да пачатку праграмы, прастаяць паўгадзіны на марозе, прайсці металадэтэктар, прайсці дагляд асабістых рэчаў і ператрус», - піша яна.

Складваецца ўражанне, што людзі праходзяць мытны кантроль у аэрапорце, а не наведваюць культурна-масавае мерапрыемства, адзначае чытачка газеты.

«Ці маюць такія жорсткія патрабаванні бяспекі пад сабой якія-небудзь падставы? І калі такія патрабаванні абавязковыя, то чаму нас не абшукваюць пры ўваходзе ў тэатр ці кіно? Там жа людзей не менш збіраецца.

І яшчэ некалькі слоў. Я не раз наведвала хакейныя арэны ў іншых еўрапейскіх краінах. І ні ў адной з іх я не бачыла ні металадэтэктараў, ні аховы на ўваходзе, ні тым больш ператрусу людзей. Я ўжо маўчу пра дурныя забароны пра ежу на самой арэне.

Калі Беларусь прэтэндуе на званне еўрапейскай краіны, то мне здаецца недапушчальным такое стаўленне да заўзятараў. Асабліва крыўдна думаць, якое ўражанне застаецца ў людзей, якія прыехалі паглядзець матчы любімых каманд з іншых краін», - піша яна.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках