2 траўня 2024, Чацвер, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал Fox адраджае «Сакрэтныя матэрыялы»

6
Тэлеканал Fox адраджае «Сакрэтныя матэрыялы»

Дэвіда Духоўны і Джыліян Андэрсан плануецца прыцягнуць на галоўныя ролі фільма.

Кіраўніцтва амерыканскай тэлесеткі Fox вядзе перамовы са стваральнікамі серыяла «Сакрэтныя матэрыялы» аб ягоным адраджэнні, паведамляе Daily Mail.

Асноўнай цяжкасцю для працы можа стаць занятасць акцёраў у іншых праектах, мяркуе выданне. У прыватнасці, Дэвід Духоўны зараз здымаецца ў шматсерыйным тэлешоу «Вадалей», а Джыліян Андэрсан прадаўжае ўдзельнічаць у здымках серыяла «Ганібал», піша «Корреспондент».

Актрыса адзначыла, што сумняваецца ў сваім удзеле ў праекце Fox. «Я жыву ў Лондане. У мяне трое дзяцей, а гэта сур'ёзная прапанова. Здымкі будуць доўжыцца значна даўжэй, чым у выпадку са звычайным фільмам. Мне трэба падумаць пра гэта», - сказала яна.

Серыял «Сакрэтныя матэрыялы», створаны Крысам Картэрам, уваходзіць у лік найбольш паспяховых тэлевізійных праектаў за ўсю гісторыю індустрыі.

Паводле сюжэту, два агента ФБР - Фокс Малдэр і Дана Скалі - спрабуюць пранікнуць у таямніцы ўрадавай арганізацыі, якая хавае ад чалавецтва інфармацыю аб кантактах з іншапланецянамі.

Першы эпізод серыяла з'явіўся на экранах у 1993 годзе. Паводле матываў праекта былі знятыя два поўнаметражныя фільмы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках