2 траўня 2024, Чацвер, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадскага міністра ў Палесціне закідалі яйкамі і чаравікамі

Канадскага міністра ў Палесціне закідалі яйкамі і чаравікамі

Дзясяткі палесцінскіх дэманстрантаў закідалі яйкамі і чаравікамі картэж міністра замежных спраў Канады.

Джон Бэрд прыбыў у Рамалу на сустрэчу з палесцінскім прэм'ер-міністрам Рыядам Малкі, паведамляе BBC.

Актывісты Фатх патрабуюць байкатаваць візіт, бо, на іх думку, Канада займае праізраільскую пазіцыю.

Канадскі міністр прыбыў у рэгіён на пяць дзён і сустрэнецца як з палесцінскімі, так і з ізраільскімі прадстаўнікамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках