2 траўня 2024, Чацвер, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 тысяч кіян выйшлі на Марш салідарнасці (Відэа)

13

Дзясяткі тысяч украінцаў сабраліся сёння на Майдане Незалежнасці.

Шэсце ў памяць ахвяр тэракту пад Валнавахай пачалося ў кіеўскім парку імя Тараса Шаўчэнкі і прайшло да цэнтральнай плошчы сталіцы Украіны. У 13:00 на ёй адбыўся малебен, запальванне свечак і ўскладанне кветак.

Марш салідарнасці ўзначаліў кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага Патрыярхата Філарэт.

Людзі, якія трымаюць плакаты «Я - Валнаваха» і «Je suis Volnovakha».

Ахову грамадскага парадку падчас мерапрыемства забяспечваюць больш за 2 тысячы супрацоўнікаў структурных падраздзяленняў кіеўскай міліцыі і Нацыянальнай гвардыі Украіны.

У паніхідзе, якая адбылася перад акцыяй, прынялі ўдзел кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага Патрыярхата Філарэт, кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы Святаслаў Шаўчук , намеснік старшыні Усеўкраінскага саюза цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў Сяргей Мароз , прэзідэнт Усеўкраінскага саюза цэркваў хрысціян веры евангельскай - пяцідзясятнікаў Міхаіл Паночка , прадстаўнікі іншых рэлігійных арганізацый.

На Майдане Незалежнасці, як паведаміў экс-міністр культуры Яўген Нішчук , які вядзе мерапрыемства са сцэны, прысутнічаюць прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка , прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк , народныя дэпутаты.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках