2 траўня 2024, Чацвер, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава перамагла ў мас-старце ў Рупольдынгу

34
Дар'я Домрачава перамагла ў  мас-старце ў Рупольдынгу

У агульным заліку Кубка свету беларуская біятланістка - на другім месцы.

Дар'я Домрачава стала пераможцай нядзельнага мас-старту на этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу, піша "Інтерфакс".

Цудоўная хуткасць падчас гонкі дазволіла нашай спартсмэнцы загладзіць недахопы на агнявых пазіцыях. Пасля першай стральбы Даша стала на 19-м месцы, аднак пасля другога агнявога рубяжа ў яе ўжо было 7-мае месца. Да трэцяй стральбы яна выбілася ў лідары, аднак затым рушылі ўслед два штрафныя кругі. 11-я пазіцыя!.. І ўсё ж такі нашая біятланістка засталася верная сабе: да сярэдзіны перадапошняга круга Домрачава зноў узначаліла гонку. На апошняй агнявой мяжы яна адстралялася чыста, астатняе было справай тэхнікі.

На другім месцы - Францыска Пройс з Нямеччыны, на трэцім - Вераніка Віткава з Чэхіі. Надзея Скардзіна паказала 19-ты вынік. Усяго стартавалі 30 удзельніц.

У агульным заліку Кубка свету на першым месцы Кайса Макарайнен (Фінляндыя), у яе 558 ачкоў. У нашай Дар'і Домрачавай - 500. На трэцім месцы ўкраінка Валянціна Семярэнка (452). Беларуска Надзея Скардзіна на 18-тай пазіцыі - у яе 250 ачкоў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках