2 траўня 2024, Чацвер, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцы правоў жывёл дамагліся крымінальнай адказнасці для скуралупаў

26
Абаронцы правоў жывёл дамагліся крымінальнай адказнасці для скуралупаў

Новы артыкул Крымінальнага кодэкса 339.1 «Жорсткае абыходжанне з жывёламі» пачне дзейнічаць праз 10 дзён.

Паводле яго, жорсткае абыходжанне з жывёламі, што пацягнула іх смерць або калецтва, учыненае з хуліганскіх ці іншых нізкіх памкненняў або ў прысутнасці малалетняга будзе карацца грамадскімі працамі, штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года або арыштам. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна або групай асоб, будуць карацца пазбаўленнем волі на тэрмін да года, перадае «Радыё Свабода».

Раней прыцягнуць скуралупа да адказнасці можна было толькі паводле адміністрацыйнага кодэксу. Ён, дарэчы, таксама дзейнічае. Выкарыстоўваць артыкул 15.45 адміністрацыйнага кодэкса будуць у менш цяжкіх выпадках. Але і тут прадугледжаныя прагрэсіўныя змены.

Дагэтуль пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў паводле гэтага артыкула магла складаць толькі мясцовая адміністрацыя. Гэта, на думку абаронцаў правоў жывёл, значна запавольвае яго выкарыстанне.

Цяпер такое права мае і міліцыя, таму прыцягнуць да адказнасці за жорсткасць з жывёламі будзе значна прасцей.

Увядзенне крымінальнай адказнасці для скуралупаў стала вынікам актыўнай працы з боку грамадзянскай супольнасці. Абаронцы жывёл шмат разоў звярталіся ў розныя інстанцыі - у пракуратуру, Міністэрства ўнутраных спраў, адміністрацыю Лукашэнкі. Актывісты пісалі заявы, хадзілі на сустрэчы з «дэпутатамі». Дзякуючы гэтым намаганням яны дасягнулі пастаўленай мэты.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках