2 траўня 2024, Чацвер, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ павялічыць удвая колькасць камер на трасах

41
ДАІ павялічыць удвая колькасць камер на трасах

Камер фотафіксацыі на беларускіх дарогах у 2015 годзе стане ўдвая больш.

Аб планах усталявання камер фотафіксацыі распавёў начальнік ДАІ МУС Юрый Літвін падчас жывой тэлефоннай лініі ў "Советской Белоруссіі", піша TUT.by.

Цяпер на трасах і ў гарадах краіны працуюць 187 стацыянарных і 21 мабільная камера. З абласных цэнтраў стацыянарныя камеры пакуль усталяваныя толькі ў Берасці, Магілёве і Гародні, у сталіцы імі абсталяваная толькі МКАД.

- Сёлета яшчэ 170 усталюем, - паабяцаў прадстаўнік нацыянальнай Дзяржаўтаінспекцыі, аднак не ўдакладніў, дзе менавіта будуць змешчаныя гэтыя камеры.

Нагадаем, у 2014 годзе былі прынятыя і ўведзены ў дзеянне новыя часткі арт.18.13 КоАП - за перавышэнне хуткасці, зафіксаваныя менавіта камерамі.

ч.5. Перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, устаноўленай хуткасці руху, зафіксаванае дзейнымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу, ад дзесяці да дваццаці кіламэтраў на гадзіну, цягне накладанне штрафу ў суме 0,5 базавай адзінкі.

ч.6. Перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, устаноўленай хуткасці руху, зафіксаванае дзейнымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу, ад дваццаці да трыццаці кіламэтраў на гадзіну, цягне накладанне штрафу ў суме 2 базавых адзінкі.

ч.7. Перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, устаноўленай хуткасці руху, зафіксаванае дзейнымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу, ад трыццаці да сарака кіламэтраў на гадзіну, цягне накладанне штрафу ў суме 4 базавых адзінкі.

ч.8. Перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, устаноўленай хуткасці руху, зафіксаванае дзейнымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу, ад сарака і больш кіламэтраў на гадзіну, цягне накладанне штрафу ў суме 6 базавых адзінак.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках