2 траўня 2024, Чацвер, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На імшу Папы Рымскага сабраліся шэсць мільёнаў філіпінцаў

На імшу Папы Рымскага сабраліся шэсць мільёнаў філіпінцаў

Мільёны філіпінцаў сабраліся ў нядзелю на імшы Папы Рымскага Францішка ў Маніле - сталіцы краіны.

AFP са спасылкай на адміністрацыю Манілы паведамляе, што Францішак выступаў перад рэкордным збоем вернікаў: у парку і яго ваколіцах, нягледзячы на дажджлівае надвор'е, сабраліся 6 млн чалавек. Гэта больш, чым слухалі зварот папы Яна Паўла II падчас ягонага візіту ў гэтую краіну - адзіную ў Азіі, дзе большасць насельніцтва складаюць каталікі. Галоўнай тэмай прамовы Папы Францішка стала клопат пра сям'ю і гаротных дзяцей, якіх абыякавасць пазбаўляе надзеі на нармальнае жыццё, піша NEWSru.com.

Раней улады Філіпін папярэдзілі, што чакаюць прыбыцця да 6 млн чалавек. Сціжмы збіраліся ля агароджы да світання, рыхтуючыся заняць месца пад уліўным дажджом. У Манілу Папа прыбыў з Таклабана, дзе яму ўжо давялося надзець жоўты плашч.

У нядзелю - апошні поўны дзень візіту Францішка на Філіпіны - у яго плануюцца два вялікія выступы: у Каталіцкім універсітэце Манілы і ў парку Хасэ Рызаля перад шматмільённым натоўпам.

Універсітэцкі выступ перад дзесяткамі тысяч маладых філіпінцаў прайшоў не паводле плану. Як паведамляе Reuters, да Папы звярнулася 12-гадовая дзяўчынка, ад якой адмовіліся бацькі. Яна спытала, як Бог дазваляе здарацца дрэнным рэчам з дзецьмі, калі яны не ўчынялі граху. І чаму дзецям дапамагае так мала людзей. Яна расплакалася і не змагла дачытаць сваё прывітанне да Папы.

Той яе абняў, а затым таксама адклаў падрыхтаваную прамову і звярнуўся да прысутных на сваёй роднай гішпанскай мове. "Яна адзіная, хто задаў пытанне, на якое няма адказу, і нават выказаць яго яна змагла не словамі, а толькі слязьмі, - адзначыў Францыск. - Я запрашаю кожнага з вас спытаць сябе: "Ці навучыўся я галасіць, плакаць, калі бачу галоднае дзіцё, дзіцё на вуліцы, які ўжывае наркотыкі, бяздомнае дзіця або пакінутае дзіця, якое збіваюць або якога грамадства выкарыстоўвае як раба?"."Ёсць рэчы, бачныя толькі воку, якое ачысцілася слязьмі", - зазначыў пантыфік.

У нядзелю на Філіпінах адзначаецца свята Дзіцятка Ісуса, якога тут называюць "Santo Nino".

Тэму абароны дзяцей і захавання сям'і Папа працягнуў на імшы ў парку Рызаля. Ён заклікаў прысутных абараняць сям'ю, а таксама "вялікія сем'і - царкву, адзінаверцаў і ўвесь свет, сям'ю людзей", паведамляе Philippine Star. Ён заклікаў "вітаць і абараняць" кожнае дзіця і клапаціцца пра маладых людзей, "не дазваляючы пазбаўляць іх надзеі і выракаць на жыццё на вуліцах".

Паводле ацэнкі ААН, на вуліцах філіпінскіх гарадоў і вёсак жывуць блізу 1,2 млн дзяцей. Грамадская арганізацыя Child Protection Network Foundation па заканчэнні 2009 года паведамляла, што ў галечы жыве больш як траціна філіпінскіх дзяцей. Надалей такая статыстыка не друкавалася.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках