2 траўня 2024, Чацвер, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзентаваны самы лёгкі ноўтбук у свеце

13

На выставе CES 2015 быў паказаны самы лёгкі ноўтбук.

Вытворцамі выступілі кампаніі Lenovo і NEC, паказаўшы лінейку LaVie. Мадэль HZ550 з 13-цалевым дысплеем важыць усяго 780 грам, а мадэль-трансформер HZ750 - 925 грамаў.

Нават улічваючы такую лёгкую вагу мадэляў, у плане тэхнічнага абсталявання бяднейшымі яны не сталі. Абедзьве прылады абсталяваныя 13-ці цалевымі дысплеямі FullHD, альбо WQHD. Мадэль-трансформер абсталёўваецца сэнсарным дысплэем. Сэрцам навінак сталі працэсары, якія выпускаюцца кампаніяй Інтэл. У першым выпадку выкарыстоўваюцца працэсары Core i5, у другім - Core i7. Таксама, на борце лёгкіх ноўтбукаў 8 Гб аператыўнай памяці. Для паскарэння працы аперацыйнай сістэмы выкарыстоўваецца ўнутраны SSD, ёмістасць якога складае 128 Гб. У якасці прылад бесправадной сувязі выкарыстоўваюцца модулі Wi-Fi і Bluetooth апошніх спецыфікацый, піша news-smi.ru.

Такое значнае палягчэнне мадэляў было дасягнутае дзякуючы выкарыстанню магніева-ліціевога стопку, замест ўжо звыклага алюмініевага. Таўшчыня корпуса не перасягае 17 мм. Слоган, які кампанія выкарыстоўвала падчас прэзентацыі навінак - «lighter than air»), што значыць - «лягчэйшы за паветра».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках