2 траўня 2024, Чацвер, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнера пакаралі за перамогу з лікам 161:2

10
Трэнера пакаралі за перамогу з лікам 161:2

Амэрыканскага трэнера абвінавацілі ў непавазе да спаборніка.

Гэта адбылося пасля перамогі з розніцай у 159 балаў, піша "Прессбол".

Галоўны трэнер паўночнаамэрыканскай баскетбольнай студэнцкай каманды дзяўчат "Ароя Вэлі Гай" Майкл Андэрсан атрымаў два матчы дыскваліфікацыі за непавагу да спаборніка пасля таго, як ягоныя падапечныя перамаглі клуб "Блюмінгтан Гай" з розніцай у 159 балаў.

Ужо пасля першай паловы лік быў 104:1 на карысць "Ароя Вэлі Гай", а ў выніку сустрэча закончылася з вынікам 161:2. Пасля гэтага кіраўніцтва студэнцкай лігі абвінаваціла Андэрсана ў непаважлівым стаўленні да спаборніка.

"Гульня выйшла з-пад кантролю, я проста не чакаў, што супраціўнік будзе настолькі слабым", - сказаў трэнер.

Для Амэрыкі гэткія выпадкі не рэдкасць. У 2009 годзе баскетбалісткам прыватнай хрысціянскай школы "Ковэнант" давялося прасіць прабачэння за перамогу з лікам 100:0 над аднагодкамі з Акадэміі Даласа. Але гэтым справа не абмежавалася: трэнера пераможцаў неўзабаве звольнілі праз "нешляхетнае" стаўленне да спаборніка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках