Войска Емэна вядзе бой з паўстанцамі ля прэзідэнцкага палаца
1- 19.01.2015, 9:57
- 6,091
Сутыкненні паміж вайскоўцамі і паўстанцамі з шыіцкай групоўкі «Хуці» адбыліся ля прэзідэнцкага палаца ў сталіцы Емэна Сане.
У горадзе чутныя гукі перастрэлкі, пачулася некалькі выбухаў, паведамляе BBC.
«Хуці» - шыіты ў пераважна суніцкай краіне - захапілі значную частку Саны ў верасні.
Апошнімі тыднямі яны некалькі разоў станавіліся мішэнямі выбухаў, як мяркуецца, учыненых мясцовым падраздзяленнем «Аль-Каіды».