4 траўня 2024, Субота, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца ездзіў па Берасці, высунуўшы нагу ў акно

18

Які ехаў за ім мужчына зняў гэта, а потым выклаў відэа ў інтэрнэт.

Відэа, на якім адлюстравана, як мужчына едзе па горадзе, высунуўшы нагу ў акно, з'явілася ў сеціве некалькі дзён таму. Аўтар відэа растлумачыў, што назіраў гэтае шоў у Берасці 17 студзеня а 16.30 на вуліцы Чырвонагвардейская, піша «Віртуальны Брэст». Спачатку кіроўца і пасажыр выкідалі недакуркі ў акно, а потым кіроўца высунуў у акно нагу і так кіраваў аўтамабілем нейкі час.

Падобныя паводзіны шакавалі аўтара відэа.

«З аднаго боку, нічога крымінальнага на відэа няма, з іншага боку, такія паводзіны за стырном непрымальныя і могуць пацягнуць за сабой ДТЗ. Бо менавіта праз дробязі часцяком і гінуць людзі. Хацелася б пажадаць усім кіроўцам, ды і пешаходам, быць культурнымі ў стасунках да сябе і іншых», - піша ён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках