4 траўня 2024, Субота, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскі канал паказаў марпехаў РФ у Данецку

22

На відэа бою шаўрон аднаго з тых, хто атакаваў - сапраўды такі, як у марской пяхоты Расеі.

Карыстальнікі Інтэрнэту звярнулі ўвагу на сюжэт тэлеканала «Расея 1». У ім бачны доказ таго, што ў штурме данецкага аэрапорта ўдзельнічае марская пяхота Расейскай Федэрацыі, піша «Карэспандэнт».

«Жорсткія баі за новы тэрмінал, апошні аб'ект, які ўтрымлівалі ўкраінскія сілавікі, доўжыліся чатыры дні. Байцы ўзброеных сіл «ДНР» не збіраліся штурмаваць будынак...», - гаворыцца ў навінах, разам з тым на відэа выразна відаць мужчына з нарукаўным знакам з выявай якара.

Такая нашыўка з подпісам «Марская пяхота Расеі, там, дзе мы, там - перамога» з'яўляецца нарукаўным знакам марской пяхоты Расеі, сцвярджаюць карыстальнікі ў каментарах да відэа.

Расейскі бок адмаўляе прысутнасць рэгулярных войскаў на Усходзе Украіны.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках