4 траўня 2024, Субота, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Christian Science Monitor: Крэмль рызыкуе страціць свой найбуйнейшы рынак

8
The Christian Science Monitor: Крэмль рызыкуе страціць свой найбуйнейшы рынак

Шантаж Еўропы пагражае незваротнымі наступствамі для Масквы.

На мінулым тыдні крамлёўскія інфармагенцтвы распаўсюдзілі заяву Расеі, што праз тры гады яна спыніць прамыя пастаўкі газу ў Еўропу, якія ідуць па газаправодах праз тэрыторыю Украіны, нагадвае The Christian Science Monitor (пераклад — Инопресса.ру).

"Гэты крок пагражае энэргетычнай бяспецы ЕЗ і, магчыма, прымусіць еўрапейцаў спешна прыняць меры для адмовы ад працяглай залежнасці ад расейскага газу", - сцвярджае журналіст Фрэд Уэйр.

Расея заявіла, што пракладзе новы газаправод праз Турцыю, да задуманага хабу на грэцка-турэцкай мяжы.

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Марак Сефкавіч заявіў, што пастанова Расеі "не мае эканамічнага сэнсу".

Экспэрты, аднак, кажуць, што мэта Расеі - не павялічыць продажы газу або эфектыўнасць прапампоўкі, а пастаўляць газ у абыход Украіны.

У 2011 годзе Расея ўвяла ў строй газаправод "Паўночны паток", які прапампоўвае газ наўпрост у Нямеччыну. Але праект "Паўднёвага патоку" стаў ахвярай эскалацыі палітычных трэнняў праз Украіну. Калі Еўракамісія пераканала Балгарыю прыпыніць яе ўдзел у праекце, Пуцін у снежні скасаваў увесь праект. Гэта пагоршыла ўнутраныя рознагалоссі ў Еўропе, гаворыцца ў артыкуле.

Заяву, што Расея будзе пастаўляць увесь газ на хаб, выклікала новыя рознагалоссі. ЕЗ агулам асудзіў гэты крок, але Грэцыя і іншыя краіны, якім ён выгадны, віталі.

Некаторыя прамаскоўскія каментатары мяркуюць, што Пуцін здзейсніў бліскучы ход - паставіў у тупік сваіх нядобразычліўцаў і ўмацаваў пазіцыі Расеі на перамовах з ЕЗ.

Але Міхаіл Круціхін (RusEnergy) мяркуе, што палітыка Крамля - гэта непаслядоўная рэакцыя на нечаканую згуртаванасць Еўропы ў пытанні аб санкцыях. "Гэты турэцкі праект - наогул не праект, а, па сутнасці, толькі ідэя, - заявіў Круціхін. - На самай справе, верагодна, Крэмль проста спрабуе шантажаваць Еўропу, але тым самым ён рызыкуе страціць свой найбуйнейшы рынак".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках