4 траўня 2024, Субота, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браты Клічко акунуліся ў Дняпро разам з казакамі

5

На Вадохрышча мэр Кіева Віталь Клічко з казакамі 4-й сотні, якія пасля Майдана жывуць на Труханавай выспе, ныралі ў Дняпро.

Аб гэтым паведамляецца на сайце мэра Кіева.

Разам з Віталём акунуўся ў ваду і Уладзімір Клічко. Пасля купання казакі пачаставалі братоў Клічко ўкраінскімі стравамі ўласнага прыгатавання.

Мэр Кіева павіншаваў кіян і ўсіх украінцаў са святам Вадохрышча.

"З даўніх часоў вада на Ярдан уважаецца за гаючую. Асвечаная вада дапамагае і нашаму духоўнаму ачышчэнню. Няхай гэтая вада зараджае ўсіх нас сапраўднай верай - у Бога, ва Украіну і ў нашу перамогу!" - Сказаў Віталь Клічко.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках