4 траўня 2024, Субота, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Параненае расейскім жаўнерам у Арменіі дзіця памерла ў шпіталі

47
Параненае расейскім жаўнерам у Арменіі дзіця памерла ў шпіталі

Шасцімесячнае немаўля з армянскага горада Гюмры памерла ў лякарні.

Пра гэта паведаміў РІА "Новости" ў панядзелак дырэктар НДІ неадкладнай дзіцячай хірургіі і траўматалогіі Масквы Леанід Рашаль.

"Дзіця памерла толькі што", - заявіў ён.

Нагадаем, 13 студзеня расейскі вайсковец Валерый Пермякоў прызнаўся ў забойстве шасці чалавек у армянскім горадзе Гюмры. Шасцёра чалавек былі расстраляныя ў ноч на 12 студзеня ў армянскім горадзе Гюмры. Выжыла толькі паўгадовае дзіця, яно было цяжка параненае. Валерый Пермякоў з'яўляецца вайскоўцам 102-й расейскай вайсковай базы ў Арменіі. Службу на ёй праходзяць каля 5 тысяч чалавек. У расследаванні забойства ўдзельнічае камісія Мінабароны Расеі.

15 студзеня ля расейскага генконсульства ў Арменіі пачаліся беспарадкі. Дырэктар медыцынскага цэнтра Гюмры Армэн Ісаакян паведаміў пра 12 пацярпелых.

Да гэтага генпракурор Арменіі Геворк Кастанян<>/b заявіў мітынгоўцам, што мае намер папрасіць расейскага калегу Юрыя Чайку перадаць пад армянскую юрысдыкцыю справу абвінавачанага ў забойстве расейскага жаўнера. У сераду жыхары Гюмры наладзілі масавае шэсце да размешчанай у горадзе 102-й расейскай вайсковай базы.

У аўторак стала вядома, што падазраваны ў забойстве жаўнер затрыманы расейскімі памежнікамі, якія ахоўваюць армяна-турэцкую мяжу. Пазней паведамлялася, што Валерый Пермякоў даў першыя паказанні і прызнаўся ў забойстве шасці чалавек.

Паводле звестак следства, раніцай 12 студзеня Пермякоў прыйшоў у дом сям'і Авецісянаў, дзе адкрыў агонь з аўтамата Калашнікава. У выніку былі забітыя Сярожа Авецісян 1961 нараджэння, Асмік Авецісян 1959 нараджэння, Аіда Авецісян 1979 года нараджэння, Армэн Авецісян 1981 года нараджэння, Аракс Пагасян 1990 года нараджэння і двухгадовае дзіця.

Іншае дзіця - шасцімесячнае немаўля - было дастаўленае ў лякарню ў вельмі цяжкім стане.

Сведак злачынства, акрамя немаўляці, не засталося. Пры гэтым паведамлялася, што ёсць шэраг доказаў знаходжання салдата ў доме. Так, яго прозвішча значыцца на імянной бірцы на абмундзіраванні (вайсковай форме і чаравіках), пакінутых на месцы злачынства. Там жа былі выяўленыя аўтамат, патроны і гільзы з вайсковай часткі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках