4 траўня 2024, Субота, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сара Брайтман спяе на борце МКС

4
Сара Брайтман спяе на борце МКС

Брытанская спявачка і будучая касмічная турыстка Сара Брайтман збіраецца праспяваць на борце МКС пад акампанемент аркестра з Зямлі.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Роскосмоса.

19 студзеня ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў Сара Брайтман і яе дублёр Сатошы Такамацу пазнаёміліся са спецыялістамі, якім трэба будзе рыхтаваць удзельнікаў палёту. Спявачка, як распавялі ў Раскосмасе, адзначыла, што вельмі радая пачаць падрыхтоўку да палёту, шануе такую ўнікальную магчымасць і зробіць усё, ад яе залежнае, каб знаходжанне на МКС запомнілася ёй і ўсім, хто будзе сачыць за гэтым палётам.

Брайтман і Такамацу чакае стандартная праграма падрыхтоўкі да палёту на МКС у якасці касмічных турыстаў. Цягам паўгода іх будуць знаёміць з сістэмамі касмічнага карабля «Саюз ТМА-М» і расейскага сегмента МКС. Ім таксама трэба прайсці медыка-біялагічную і навуковую падрыхтоўку.

Палёт Брайтман запланаваны на верасень 2015 года і будзе доўжыцца дзесяць дзён. Спявачка заплаціць за палёт 52 мільёны даляраў. Яна стане восьмым па ліку касмічным турыстам.

Першым з непрафесіяналаў у космасе пабываў амерыканскі прадпрымальнік Дэніс Ціта ў 2001 годзе. Пяты турыст - амерыканец Чарльз Сымона - настолькі быў уражаны падарожжам, што наведаў калязямную арбіту ўжо двойчы: у 2007 і ў 2009 гадах. Наступным, дзявятым кандыдатам на касмічную прыгоду стаў заснавальнік інтэрнэт-кампаніі Google Сяргей Брын.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках