4 траўня 2024, Субота, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк: Ва Украіну ўведзеныя расейскія войскі

30
Яцанюк: Ва Украіну ўведзеныя расейскія войскі

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заяўляе, што жывая сіла і тэхніка расейскага войска ўведзеныя на тэрыторыю Украіны.

Як паведамляе Интерфакс-Украина, пра гэта ён сказаў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Польшчы Евай Копач у панядзелак у Кіеве. "Толькі што я гаварыў з сакратаром СНБА. Украінская вайсковая выведка пацвярджае факт перапраўкі з Расеі ва Украіну жывой сілы і тэхнікі", - заявіў Яцанюк.

Паводле ягоных слоў, уведзеная тэхніка можа належаць толькі афіцыйнай Расеі. "Танкі, гаўбіцы, сістэмы "Град", "Смерч", "Бук". Станцыі РЭБ на базары ў Данецку не прадаюцца і ў расейскім ваенгандлі таксама. Яны ёсць толькі ў Мінабароны РФ, ГВУ ГШ", - дадаў Яцанюк.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках