4 траўня 2024, Субота, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС РФ пакрыўдзіўся на Euronews

26
МЗС РФ пакрыўдзіўся на Euronews

МЗС РФ здзіўлены пазіцыяй тэлеканала на фоне таго, што ў Кіеве хочуць закрыць украінскую версію Euronews.

Міністэрства замежных спраў Расеі выказала незадаволенасць тым, як на еўрапейскім тэлеканале Euronews асвятляюцца апошнія падзеі ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў каментары знешнепалітычнага ведамства РФ наконт асаблівасцей падачы інфармацыі на Euronews, паведамляе korrespondent.net.

У міністэрстве адзначылі, што "пры ўсёй пэўнай збалансаванасці інфармацыі тэлеканала" апошнія падзеі ва Украіне падаюцца аднабока. У прыватнасці, гаворка ідзе пра "апошнія дні падзей ва Украіне, звязаных з аднаўленнем кіеўскімі ўладамі поўнамаштабных баявых дзеянняў супраць ДНР і ЛНР у парушэнне ўсіх дасягнутых дамоўленасцей аб перамір'і, перш за ўсё вераснёўскіх (2014) менскіх Пратакола і Мемарандума".

У МЗС таксама паказалі на тое, што "з інфармацыйнага фону практычна выпалі высновы дакладу АБСЕ, якія аспрэчваюць хуткаспелае зацвярджэнне Захаду аб вінаватасці апалчэнцаў у абстрэле аўтобуса пад Валнавахай".

Нагадаем, раней Дзяржаўны камітэт тэлебачання і радыёвяшчання Украіны ініцыяваў спыненне працы ўкраінскай версіі міжнароднага тэлеканала Euronews. У жніўні Нацыянальная рада Украіны тэлебачання і радыёвяшчання заклікала правайдэраў праграмнай паслугі адключыць расейскую версію праграмы Euronews.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках