7 траўня 2024, aўторак, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год у Сірыі загінулі 76 тысяч чалавек

За год у Сірыі загінулі 76 тысяч чалавек

У 2014 годзе ў Сірыі пралілося больш за ўсё крыві за ўсю чатырохгадовую гісторыю канфлікту.

Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на праваабарончую сірыйскую апазіцыйную арганізацыю "Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека". Гэты год стаў самым крывавым у гісторыі грамадзянскай вайны ў краіне, якая пачалася амаль 4 гады таму, паведамляе Deutsche Welle.

Кожны чацвёрты загінуўшы ў 2014 годзе, паводле звестак праваабаронцаў, быў мірным жыхаром. У іх ліку былі 3 500 дзяцей і амаль 2000 жанчын. Летась у Сірыі былі забітыя больш за 22600 вайскоўцаў урадавых войскаў і іх прыхільнікаў. Такія экстрэмісцкія групоўкі, як "Ісламская дзяржава" і "Фронт Аль-Нусра" страцілі амаль 17 000 сваіх прыхільнікаў.

Звесткі праваабаронцаў не пацверджаныя звесткамі з іншых крыніц. Усяго падчас грамадзянскай вайны за чатыры гады загінулі блізу 200 000 чалавек.

Раней паведамлялася, што ў Іраку за мінулы год ад тэрактаў і вайны загінула больш за 15 000 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках