7 траўня 2024, aўторак, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя заявіла пра гатоўнасць памірыцца з КНДР

2
Паўднёвая Карэя заявіла пра гатоўнасць памірыцца з КНДР

Улады Паўднёвай Карэі заявілі, што згодныя на прапанову правесці першы ў гісторыі міжкарэйскі саміт, з якой выступіў Кім Чэн Ын.

Прэм'ер-міністр краіны Чон Хан Вунь выступіў з ацэнкай прапаноў дыктатара Паўночнай Карэі, піша РБК.

«Урад будзе актыўна прыкладаць намаганні, каб пазбегнуць канфрантацыйных настрояў і адкрыць дзверы для міжкарэйскага дыялогу і сумеснага працвітання, - заявіў ён. - Сёлета Паўднёвая Карэя павінна ўсталяваць вечны мір на Карэйскай паўвыспе і зрабіць адзін крок наперад да аб'яднання».

У навагоднім звароце кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын прапанаваў правесці перамовы на вышэйшым узроўні з Паўднёвай Карэяй. «У залежнасці ад настрою і абставінаў няма ніякай прычыны не правесці саміт на высокім узроўні», - заявіў тады Кім Чэн Ын. Сярод іншага ён не выключыў магчымасці сустрэчы з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе. Аднак лідэр КНДР падкрэсліў, што падчас перамоваў павінны быць улічаныя і ўмовы Пхеньяна.

Фармальна абедзве краіны знаходзяцца ў стане вайны, паколькі Карэйская вайна 1950-1953 гадоў скончылася падпісаннем перамір'я, а не мірнай дамовы. Адносіны паміж дзвюма краінамі рэгулярна праходзілі праз стадыі абвастрэння. Так у 2010 годзе градус супрацьстаяння павысіўся пасля таго, як у Жоўтым моры затануў паўднёвакарэйскі карвет «Чханан», патопленны, як сцвярджалі ў Сеуле, паўночнакарэйскай тарпедай.

У канцы снежні 2014 г абвастрыліся стасункі паміж Паўночнай Карэяй і ЗША. Вашынгтон абвінаваціў КНДР у арганізацыі хакерскіх нападаў на Sony Pictures. Да гэтага кіраўніцтва КНДР выказваў незадаволенасць фільмам «Інтэрв'ю», выпушчаным гэтай кампаніяй. У карціне высмейваецца палітычны лад Паўночнай Карэі і яе лідэр Кім Чэн Ын. ЗША паабяцалі даць КНДР «сіметрычны адказ». У прыватнасці, прэзідэнт Барак Абама заявіў, што Вашынгтон мае намер вярнуць Паўночную Карэю ў спіс дзяржаў, якія падтрымліваюць тэрарызм. Карэя, са свайго боку, усе абвінавачванні ў кібератацы на Sony Pictures адпрэчвала.

22-23 снежня ў КНДР двойчы адбываліся адключэння інтэрнэту, прычым прычына адключэнняў была невядомая, спецыялісты казалі аб магчымасці як тэхналагічных збояў, так і хакерскіх нападаў. Пхеньян абвінаваціў у адключэнні інтэрнэту ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках