7 траўня 2024, aўторак, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Бейрутам праляцелі ізраільскія знішчальнікі

5
Над Бейрутам праляцелі ізраільскія знішчальнікі

Знішчальнікі ізраільскіх ВПС з'явіліся ў небе над ліванскай сталіцай і здзейснілі аблёты горада на малой вышыні.

Як паведаміла газета Daily Star, пілоты манеўравалі ў небе над Бейрутам цягам дня і, на сведчанне відавочцаў, імітавалі атаку на ягоныя паўднёвыя раёны, дзе знаходзяцца штабныя офісы шыіцкай групоўкі "Хезбала", паведамляе ТАСС.

Ізраільскія знішчальнікі як мінімум адзін раз пераадолелі гукавы бар'ер над паўднёвай ускраінай сталіцы, што выклікала магутны паветраны пляскач.

Паведамленні аб разведвальных палётах ізраільскай авіяцыі паступілі з Паўднёвага Лівана і даліны Бека. Агулам, паводле звестак Daily Star, ізраільскія самалёты знаходзіліся ў ліванскім небе 17 гадзін.

ВПС Ізраіля сталі часцей урывацца ў паветраную прастору Лівана пасля з'яўлення паведамленняў пра абсталяванне "Хэзбола" новымі ўзорамі іранскіх узбраенняў.

Камандаванне часовых сіл ААН у Ліване ўважае палёты ізраільскай авіяцыі парушэннем рэзалюцыі 1701 Рады Бяспекі ААН, якая ўстанавіла рэжым спынення агню на мяжы пасля канфлікту летам 2006 года.

Ліван неаднаразова накіроўваў у Раду Бяспекі скаргі, абвінавачваючы Ізраіль у зневажанні свайго суверэнітэту. У першай палове года зафіксавана 516 парушэнняў з ізраільскага боку. У сваю чаргу ізраільскія вайскоўцы апраўдваюць палёты неабходнасцю сачыць за дзеяннямі "Хэзбола".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках