7 траўня 2024, aўторак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кубінскія дысідэнты правялі акцыю пратэсту ля сцен турмы

1
Кубінскія дысідэнты правялі акцыю пратэсту ля сцен турмы

На Кубе арыштаваная група актывістаў, якія пратэставалі супраць затрымання некалькіх дысідэнтаў у аўторак.

Як паведамляюць апазіцыянеры, акцыя пратэсту праходзіла ля сцен турмы ў Гаване. На гэты тыдзень быў запланаваны пратэст на гаванскай плошчы Рэвалюцыі, паведамляе BBC.

Дысідэнты, якія выступалі ягонымі арганізатарамі, адзначылі, што хацелі праверыць на трываласць талерантнасць кубінскага ўрада, пасля таго як Гавана 17 снежня абвясціла аб нармалізацыі стасункаў з ЗША.

Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў заклапочанасць у сувязі з арыштамі і палічыў неабходным "уплываць на кубінскі ўрад, каб ён выконваў свае міжнародныя абавязанні".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках