7 траўня 2024, aўторак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ у Данбасе перайшлі ў наступ

49
Войскі РФ у Данбасе перайшлі ў наступ

Расейскія вайскоўцы і тэрарысты пачалі ўшчыльняць баявыя парадкі.

Войскі сепаратыстаў пачалі падсіупаць да перадавых пазіцый украінскіх войскаў у зоне АТА. Пра гэта са спасылкай на аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны Супраціў», піша кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«У раёне н.п.Валнаваха (блізу н.п. Мікалаеўка) падраздзяленні расейска-тэрарыстычных войскаў зноў прасунуліся да перадавых пазіцый украінскіх войскаў, - піша ён. - Зафіксаваныя 2 свежыя фарміраванні ворага, агульнай колькасцю да 200 чалавек, і 6 адзінак бронетэхнікі. Таксама ў гэтым раёне зафіксаваная актыўная выведвальная дзейнасць (БПЛА і дыверсійна-выведвальныя групы праціўніка).

На поўдзень ад Старабешава зафіксаваная батарэя САУ 2С1 «Гваздзік» праціўніка на маршы (4 САУ, некалькі КамАЗаў са снарадамі). Баявы заслон на маршы забяспечваўся 1 БМП і некалькімі грузавікамі з пяхотным падраздзяленнем на борце. Батарэя прасунулася на перадавыя агнявыя пазіцыі».

У шэрагу раёнаў Данбаса расейска-тэрарыстычныя войскі зноў пачалі практыкаваць тактыку «блукаючых танкаў». Экіпажы тэхнікі - у асноўным вайскоўцы РФ.

«Адзначаюцца шаблонныя дзеянні экіпажаў («па падручніку»): таемны выхад на агнявую пазіцыю, 3-4 прыцэльныя стрэлы, рэзкі адыход і змена пазіцыі, - піша ён. - Абавязкова выкарыстоўваецца пяхотнае прыкрыццё і папярэдняя даразведка аб'екта атакі. Часам па пярэднім краі наносяцца мінамётныя ўдары з мэтай падаўлення процітанкавых сродкаў украінскіх войскаў і забеспячэння адыходу сваіх танкаў.

На ўчастку Дакучаеўск - Тэльманава расейска-тэрарыстычныя войскі пачалі ўшчыльняць баявыя парадкі пасля «развалу» свайго пярэдняга краю (з прычыны нядаўняга масавага дэзертырства мясцовых баевікоў). Наперад адпраўляюцца «правераныя» фарміраванні, укамплектаваныя баевікамі з «Апоры» і «Усходу», а таксама расейскімі наймітамі.

У раёне н.п. Гранітнае праціўнік падцягнуў у першую лінію зводную артылерыйскую групу. Ва ўзаемадзеянні з мінамётнымі разлікамі ствольная артылерыя наносіць удары па пазіцыях украінскіх войскаў у гэтым раёне, паказана ў паведамленні».

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках