7 траўня 2024, aўторак, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прычынай успышкі віруса Эбола сталі лятучыя мышы

3
Прычынай успышкі віруса Эбола сталі лятучыя мышы

Успышка эпідэміі віруса Эбола ў Заходняй Афрыцы хутчэй за ўсё пачалася з кантакту двухгадовага хлопчыка з насякомаеднымі лятучымі мышамі.

Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з навуковага часопіса EMBO Molecular Medicine, паведамляе "Карэспандэнт" са спасылкай на LA Times.

Жыхары Гвінейскай вёскі Мелінду, дзе ўпершыню зафіксаваная ўспышка віруса, пацвердзілі, што двухгадовае дзіця, якое заразілася вірусам першым, любіла гуляць з кажанамі ў дупле дрэва.

"Калі мы прыбылі, дрэва было цалкам спаленае, застаўся толькі пень і падалі галінкі. Жыхары вёскі паведамілі, што яго спалілі 24 сакавіка 2014, і як толькі яно загарэлася, пачаўся "дождж з кажаноў". Мышы апісаныя як лалібела, гэта невялікая парода з доўгім хвастом", - піша Фабіян Ліндэрц, даследчык з нямецкага інстытута Роберта Коха.

Лятучыя мышы могуць з'яўляцца пераносчыкамі віруса Эбола, пры гэтым не хварэючы самой хваробай. Акрамя кажаноў Эбола могуць пераносіць шымпанзэ і антылопы.

Успышка ліхаманкі Эбола была зафіксаваная ў Заходняй Афрыцы ў сярэдзіне 2014 года. Амерыканскі часопіс Time назваў "людзьмі 2014" лекараў, якія змагаюцца з эпідэміяй віруса Эбола.

Паводле звестак СААЗ ахвярамі эпідэміі да канца года сталі 7905 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках