7 траўня 2024, aўторак, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пецярбург рыхтуецца да маштабнай паводкі

20
Пецярбург рыхтуецца да маштабнай паводкі

Вада можа падняцца на тры метры

У пятніцу пачнецца закрыццё створаў Комплексу ахоўных збудаванняў (КАЗ) Санкт-Пецярбурга ад паводак. Такое рашэнне прынятае на нарадзе, дзе разглядаўся прагноз Гідраметцэнтра Санкт-Пецярбурга аб чаканым уздыме ўзроўню вады ў вусце Нявы, паведамляе ТАСС.

Як паведамілі агенцтву ў прэс-службе пецярбургскай "дамбы", працэс закрыцця створаў зойме недзе 40 хвілін. Згодна з разліковымі данымі, пад'ём узроўню вады ў выніку нагоннай хвалі на вонкавым боку КАЗ можа скласці ад 2,5 да 3 метраў над ардынарам.

У больш чым 310-гадовай гісторыі горада на Няве зафіксаваныя некалькі катастрафічных паводак. Акрамя паводкі 1824, апісанай у "Медным вершніку" (больш за 4 м 20 см), у гісторыі засталася і паводка 1777 года, калі вада паднялася на 3 м 21 см, і паводка 1924 года - 3 м 80 см. Усяго ж афіцыйна зарэгістраваныя 308 уздымаў неўскай вады звыш за 160 см над ардынарам, пасля чаго фіксуюцца паводкі, выкліканыя нагоннай хваляй з Фінскага заліва. Навуковы метад прагназавання пецярбургскіх паводак быў распрацаваны толькі ў 1954 годзе і з тых часоў увесь час удасканальваўся.

У цяперашні час, паводле слоў галоўнага сіноптыка Гідраметцэнтра Санкт-Пецярбурга Аляксандра Колесава, падыход доўгай хвалі, здольнай "замкнуць" сцёк Нявы, спецыялісты могуць спрагназаваць за тры дні. За 12 гадзін даецца першапачатковы афіцыйны прагноз, які затым удакладняецца. Рашэнне аб закрыцці "дамбы" прымае ГУ МНС праз узгадненне з іншымі зацікаўленымі ведамствамі.

КАЗ, уведзены ў строй восенню 2011 года, прадухіліў ужо шэсць такіх падзей. Самая моцная з іх адбылася 28 снежня таго ж 2011 года, калі вада на знешняй частцы "дамбы" паднялася на 2 м 40 см. Але КАЗ разлічаны і на больш сур'ёзны ўдар стыхіі. Збудаванне даўжынёй 25 км без шкоды для сябе здольнае вытрымаць уздым вады да 5 м 40 см.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках