7 траўня 2024, aўторак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бано ўсумніўся ў магчымасці граць на гітары

1
Бано ўсумніўся ў магчымасці граць на гітары

Лідар ірландскага рок-гурта U2 Бано выказаў сумнеў у тым, што калі-небудзь зможа граць на гітары пасля траўмы рукі.

Пра гэта паведамляе Associated Press, піша Lenta.ru.

«Працэс аднаўлення выявіўся складаней, чым я думаў. Незразумела, ці змагу я калі-небудзь зноў іграць на гітары, - сказаў музыка. - Хіба ёсць у Эджа, або Джымі Пэйджа, або любога іншага гітарыста, якога вы ведаеце, тытанавы імплант у руцэ, як у мяне цяпер?»

Вакаліст дадаў, што яму прыйдзецца сур'ёзна сканцэнтравацца, каб быць гатовым да канцэртнага тура U2, які пачнецца ў траўні.

54-гадовы Бано атрымаў множныя траўмы, калі зваліўся з ровара ў Цэнтральным парку Нью-Ёрка ў лістападзе 2014 года. У прыватнасці, у яго былі дыягнаставаныя пашкоджанні левага локця, лапаткі і вока. Спявак перанёс пяцігадзінную аперацыю. Праз траўмы Бано гурт быў вымушаны скасаваць серыю выступаў.

Выданне Haaretz паведамляла, што ў момант інцыдэнту вакаліст U2 быў апрануты ў касцюм хасіда. «Вы ведаеце, Бано ідзе катацца на ровары, ён любіць апрануцца, як іудзей», - цытаваў сайт словы гітарыста групы Эджа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках