7 траўня 2024, aўторак, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ даведаліся пра вяселле сястры Кім Чэн Ына

4
СМІ даведаліся пра вяселле сястры Кім Чэн Ына

Малодшая сястра лідара КНДР, 28-гадовая Кім Е Чжон, выйшла замуж за сына cакратара Цэнтральнага камітэта Працоўнай партыі Карэі.

Пра гэта паведаміла паўднёвакарэйскае агенцтва «Рэнхап» са спасылкай на «аўтарытэтную крыніцу, якая знаходзіцца ў Кітаі», піша Lenta.ru.

Агенцтва адзначае, што свёкар Кім Е Чжон - кіраўнік Працоўнай партыі Цой Рэн Хэ - лічыцца другім ва ўплыве чалавекам у КНДР. Дзяўчына стала жонкай ягонага малодшага сына па імені Цой Сон, якому цяпер трохі больш за 30 гадоў. Займаемая iм пасада не выдаецца. Сама Кім Е Чжон з'яўляецца начальнікам аддзела ў ЦК Працоўнай партыі.

У пятніцу, 2 студзеня, паўночнакарэйскія СМІ апублікавалі фатаграфію Кім Е Чжон, якая суправаджала свайго брата падчас наведвання дзіцячага дома ў Пхеньяне ў Новы год. На левай руцэ карэянкі быў надзеты пярсцёнак, падобны на заручальны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках