8 траўня 2024, Серада, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Гомеля: Цяжка, калі заробкі не адпавядаюць цэнам

8
Жыхары Гомеля: Цяжка, калі заробкі не адпавядаюць цэнам

Гамельчукі распавялі пра тое, як прайшоў для іх 2014.

Напярэдадні Новага года беларусы сталі на 30% бядней з прычыны абвалу курсу нацыянальнай валюты. Хоць пазней Нацыянальны банк знізіў камісію пры куплі валюты на 20 адсоткаў. Карэспандэнты «Радыё Рацыі» запыталіся ў мінакоў на вуліцах Гомеля, як яны падсумавалі эканамічныя вынікі 2014-га года:

- Вельмі цяжкая сітуацыя ў эканамічным плане ў краіне і ва ўсім свеце.

- 2014 так атрымалася, што не вельмі. Я не магу так адназначна адказаць, доўга распавядаць, тут усё адно за іншае чапляецца. Ну не вельмі, спадзяемся, што наступны будзе лепш.

- Яшчэ горш будзе 2015 я думаю.

- Не магу сказаць, што будзе далей. Вясна была вельмі зацяжная.

- Цяжкі таму, што заробкі не адпавядаюць цэнам, якія выстаўляюцца. Хацелася б змяніць зарплату.

- Цудоўным быў, нічога не набыла. Што пенсіянер можа купіць? Нармальны, выдатны год, у межах нормы. Хацелася б што-небудзь лепшае - грошай пабольш пенсіянерам, каб заробак у людзей быў лепш, каб моладзь жыла лепей, бо цяжка моладзі.

"2015 год у Беларусі пройдзе пад знакам прэзідэнцкіх выбараў і паглыблення эканамічнага крызісу, абумоўленага падзеннем коштаў на нафту", - кажуць эксперты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках