7 траўня 2024, aўторак, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін робіць стаўку на саюз дыктатараў

43
Пуцін робіць стаўку на саюз дыктатараў

Беларусь і Расея збіраюцца разам супрацьстаяць Захаду.

З дапамогай Еўразійскага эканамічнага саюза прэзідэнт Расеі хоча разам з Беларуссю і Казахстанам стварыць супрацьдзеянне ЕЗ. Але менавіта Расея аслабляе гэты саюз.

Пра гэта паведамляе Нанда Зомерфельдт у сваім артыкуле «Пуцін робіць стаўку на саюз дыктатараў», які апублікаваны на сайце нямецкай газеты Die Welt (пераклад - УНІАН).

Уладзімір Пуцін, зразумела, уяўляў сабе гэта па-іншаму. Стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза ў апошнія гады было для яго вельмі важнай справай. Магутнае супрацьстаянне Еўрапейскаму звязу павінна было быць створанае на доўгі тэрмін.

1 студзеня 2015 дамова аб Еўразійскім саюзе - у складзе Расеі, Беларусі і Казахстана - афіцыйна ўвайшла ў дзеянне. Але эканамічны раён, у якім пражываюць 170 мільёнаў чалавек, ужо даўно не быў такі слабы.

Паколькі Расея, якая дамінуе ў саюзе з 84 адсоткамі насельніцтва і амаль 90 адсоткамі валавога ўнутранага прадукту, перажывае найгоршы эканамічны крызіс за многія гады і знаходзіцца на пачатковым этапе рэцэсіі.

Аўтарытарны трыумвірат

Саюз з ведамствамі ў сталіцах дзяржаў-чальцоў забяспечыць свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы. Захад абвінавачвае Расею ў жаданні з дапамогай былых савецкіх рэспублік аднавіць СССР пад кіраўніцтвам Масквы - такія абвінавачванні Крэмль адхіляе. Пуцін уважае ЕўрАзЭС за адказ на пашырэнне ЕЗ ва Усходняй Еўропе.

Чальцы-заснавальнікі падпісалі дамову ў траўні 2014 года. Далучэнне Рэспублікі Арменія ўжо ратыфікавана і ўвойдзе ў дзеянне ў гэтую пятніцу. Далучэнне цэнтральна-азіяцкай рэспублікі Кыргызстан запланаванае на 1 траўня.

Цяперашні трыумвірат з'яўляецца аб'яднаннем трох лідараў, якія цяпер не ўважаюцца за сапраўдных дэмакратаў. У той час як шматлікія крытыкі правадыра Беларусі Аляксандра Лукашэнкі часта называюць яго апошнім дыктатарам Еўропы, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў на працягу амаль 25 гадоў вызначае лёс цэнтральна-азіяцкай краіны.

Наўрад ці яшчэ які-небудзь дзяржаўны дзеяч у свеце так жа прадстаўляе нацыю, як 74-гадовы палітык, багацце сям'і якога цяпер складае мільярд даляраў шмат у чым дзякуючы багаццю рэсурсаў Рэспублікі Казахстан. У параўнанні з гэтым Уладзімір Пуцін здаецца заўзятым прыхільнікам дэмакратыі.

Украіна таксама павінна была стаць чальцом саюза

Вельмі аўтарытарныя характары прэзідэнтаў з'яўляюцца адной з прычын, чаму альянс не мае высокай эканамічнай і палітычнай значнасці. Паколькі Назарбаеў з'яўляецца адным з нямногіх лідараў былой савецкай рэспублікі, якому Пуцін практычна нічога не можа сказаць. Улада Масквы рэдка дастае да сталіцы Казахстана Астаны.

А таксама з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам у кіраўніка Крамля не самыя цёплыя стасункі. Некалькі тыдняў таму паміж імі былі сур'ёзныя рознагалоссі, якія да гэтага часу не развязаныя ў поўнай меры.

Расея абвінаваціла свайго заходняга суседа ў сабатажы забароны на імпарт заходніх прадуктаў харчавання. Сутнасць абвінавачвання: Беларусь імпартуе заходнія прадукты, пакуе іх па-новаму, а затым экспартуе іх як уласныя [прадукты] ў Расею. У сувязі з гэтым, Пуцін істотна скараціў імпарт з суседняй краіны, на што Лукашэнка адрэагаваў вельмі злосна: «Што за паводзіны? У мяне складваецца ўражанне, што на прыкладзе Беларусі хочуць падаць урок астатнім», цытавалі яго. «Але мы не шчанюкі, каб нас за каўнер цягаць. Адным словам, Еўразійскі саюз уваходзіць у дзеянне. Як можна тады абмяжоўваць гандаль?»

Для стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза першапачаткова меркаваўся яшчэ адзін чалец-заснавальнік. Для прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна заўсёды было вельмі важна пераканаць асноўнага партнёра, Украіну, стаць удзельніцай саюза. Гэтай мэты яму, як вядома, дасягнуць не ўдалося.

Фота: picture-alliance/dpa

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках