19 траўня 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Я быў прафесійным футбалістам

169
Лукашэнка: Я быў прафесійным футбалістам

Дыктатар прызнаўся, што захапляўся гульнёй Мішэля Плаціні, як «прафесійны футбаліст».

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», піша «Прессбол».

«Захапляўся вашым бачаннем поля, вашай гульнёй. Кажу гэта як прафесійны ў той час футбаліст. У сваім жыцці я пачынаў менавіта з футбола. Таму ўважліва сачыў за вашай гульнёй. Цяпер я вас ведаю як аднаго з вядучых спецыялістаў футбола, кіраўніка еўрапейскай федэрацыі. Мы заўсёды падтрымлівалі і будзем падтрымліваць вашыя пачынанні, паколькі яны накіраваныя на развіццё футбола, на стварэнне раўнапраўных умоў для краін, якія ўдзельнічаюць у гэтых выдатных спаборніцтвах», - сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, учора прэзідэнт УЕФА, які зрабіў 19 студзеня кароткачасовы прыпынак у Менску на шляху ў Маскву, адмовіўся ад кантакту з беларускай прэсай.

Напісаць каментар 169

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках