13 траўня 2024, панядзелак, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцемій Троіцкі: Беларусь стане еўрапейскай, а Расея – не

57
Арцемій Троіцкі: Беларусь стане еўрапейскай, а Расея – не

Украіна і Беларусь стануць часткамі ЕЗ.

Пра гэта заявіў вядомы расейскі журналіст Арцемій Троіцкі, які выступіў 15 студзеня ў Вільне ў рамках Публічнай дыскусіі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, паведамляе «Радыё Свабода».

«[Беларусь] пройдзе доўгі шлях краін Балтыі, мабыць, нават даўжэй Украіны (якая - я ўпэўнены - таксама будзе еўрапейскай краінай), але ў рэшце - я ўпэўнены - з Беларуссю ўсё будзе добра. Я вельмі хачу, каб так было, і я ў гэтым не сумняваюся», - сказаў ён.

Затое пра будучыню Расеі Траецкі выказаўся зусім не аптымістычна: «Адзіная краіна, пра якую я маю вялікія сумневы - гэта Расея. Я абсалютна не ўяўляю, што будзе з Расеяй. Для мяне гэта ўсё быццам ахутана велізарнай цёмнай хмарай».

Знаўца рускай культуры, Траецкі цяпер жыве ў Таліне і выкладае ў Хельсінкскім і Талінскім універсітэтах.

Дыскусія, якую мадэраваў прарэктар ЕГУ па развіцці і камунікацыі Дарыус Удрыс, была прысвечаная тэмам культурнага і палітычнага свету сучаснай Расеі, каранёў грамадскай падтрымкі ў ёй, уплыву на краіны-суседкі і пазіцыі культурнай эліты.

«Я заўсёды быў аптымістам наконт Расеі, я думаў: шлях гэты доўгі і звілісты, але рана ці позна Расея стане нармальнай краінай, заснаванай на нармальных еўрапейскіх прынцыпах: міру, свабодзе, радасці ад добрага жыцця, - сказаў Троіцкі. - Замест гэтага Расея зноў і зноў даводзіць, што яна - асаблівая дзяржава. Таму я ператварыўся ў песіміста. Падобна на тое, што Расея - гэта краіна, якая ніколі цалкам не адаптуецца да нармальных еўрапейскіх правілаў».

На думку Траецкага, лепшымі спецыялістамі ў галіне ведаў аб Расеі былі і застаюцца не палітолагі або аналітыкі, а хутчэй дзеячы мастацтва і пісьменнікі.

«Шмат у чым усё тое, што цяпер адбываецца ў Расеі, нават да дэталяў, было прадказана ў аповесцях Уладзіміра Сарокіна, напрыклад, у «Дні апрычніка», - сказаў ён.

Траецкі успамінае: калі дзевяць гадоў таму выйшла кніга Сарокіна, яе ўспрынялі як гумарыстычны раман-антыўтопію. Цяпер, адзначае Траецкі, мы сталі сведкамі таго, як гратэскныя ідэі кнігі ператвараюцца ў рэальнасць.

«Тады людзі чыталі і смяяліся. А цяпер яна чытаецца як газета», - іранізуе ён.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках