19 траўня 2024, Нядзеля, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Дэмпсі: Еўропе пагражаюць тэрарызм і агрэсія з боку РФ

Марцін Дэмпсі: Еўропе пагражаюць тэрарызм і агрэсія з боку РФ

Асноўныя фактары, якія ўяўляюць небяспеку для Еўропы - тэрарыстычныя акты і агрэсія Расеі.

Пра гэта заявіў старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Марцін Дэмпсі падчас сустрэчы ў Рыме з італьянскім вайсковым кіраўніцтвам, паведамляе тэлеканал 112 са спасылкай на прэс-службу Пентагона.

«Упершыню цягам доўгага часу ЗША і саюзнікі сутыкаюцца з вельмі відавочнымі пагрозамі - звычайнай узброенай з боку Расеі, а таксама нестандартнай пагрозай з боку тэрарызму і экстрэмістаў», - сказаў генерал Дэмпсі.

Ён падкрэсліў, што Італія ў сілу свайго геаграфічнага размяшчэння мае справу з рэальнымі праявамі абодвух гэтых выклікаў.

Як адзначылі ў Пентагоне, бакі абмеркавалі існае супрацоўніцтва ў вайсковай сферы, а таксама перспектывы развіцця ўзаемадзеяння ў новых рэаліях.

Нагадаем, што ў Пентагоне не выключаюць магчымасці пачатку Расеяй вайны з Украінай, Прыбалтыкай і Грузіяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках