26 красавiка 2024, Пятніца, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напад на краму Ziko ў Менску: паранены прадавец

65

Рабаўніку ўдалося схавацца.

Са слоў відавочцаў, сёння а 17:00 невядомы напаў на прадаўца ювелірнай крамы Ziko ў ГЦ «Московско-Венский». Цяпер будынак гандлёвага цэнтра на праспекце Незалежнасці, 58, ачэплены, старонніх туды не пускаюць.

- Мы з дзяўчатамі адправіліся па пакупкі і нават падумаць не маглі, што сутыкнемся з НЗ. Унутры і звонку ГЦ «Московско-Венский» вельмі шмат байцоў АМАПу ў бронекамізэльках, паўсюль стаяць міліцэйскія аўтамабілі. Была і «хуткая», але цяпер яна з'ехала, - усхвалявана патлумачыла чытачка Onliner.by Вікторыя. - Як нам распавялі, невядомы хлопец васемнаццаці гадоў спрабаваў абрабаваць краму Ziko на першым паверсе. Ён параніў ахоўніка, а потым схаваўся на адным з паверхаў гандлёвага цэнтра. Калі шчыра, нам страшна нос з крамы высунуць!

Інфармацыю пра напад пацвердзіў адміністратар гандлёвага цэнтра «Московско-Венский»:

- Так, надзвычайнае здарэнне адбылося ў краме Ziko. Паколькі ў яго асобны ўваход, зараз ён ачэплены. Праваахоўнікі ў дадзены момант глядзяць усе запісы з камер назірання на праспекце, у тым ліку і нашыя. Паводле маёй інфармацыі, рабаўнік параніў прадаўца Ziko.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, праваахоўнымі органамі ўстанаўліваецца асоба нападніка.

- 20 студзеня а 17.00 прадавец салона заўважыў, як адзін з наведвальнікаў спрабуе скрасці ювелірныя вырабы. Ён паспрабаваў перашкодзіць гэтаму. У выніку бойкі невядомы нанёс прадаўцу меркавана нажавую рану, пасля чаго збег.

У цяперашні час асоба зламысніка ўстанаўліваецца. На месцы працуе следча-аператыўная група.

На выгляд зламысніку 25-27 гадоў, рост 170-175 см. Быў апрануты: чорная шапка, чорная кароткая куртка, светла-сінія джынсы, красоўкі са светлай падэшвай, пры сабе меў цёмны заплечнік, - паведамілі ў міліцыі.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках