19 траўня 2024, Нядзеля, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Анатоль Грыцкевіч

21
Памёр Анатоль Грыцкевіч

Сёння вечарам, 20 студзеня, на 86-м годзе жыцця памёр доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч.

Пра гэта паведаміў Радыё «Свабода» намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі.

Ён распавёў, што ў Анатоля Грыцкевіча быў інсульт:

«Патэлефанавала ягоная жонка, сказала, што літаральна 10 хвілін таму ён памёр. Ён быў сябрам КХП БНФ і нашыя сябры яго часта наведвалі. У яго быў інсульт. І пасля інсульту ён быў у цяжкім стане. Дзесьці тры тыдні таму я быў у яго, ён быў даволі слабы. Трымаўся, бадзёрыўся, але сказаў мне, што да апошняга будзе працаваць на карысць Беларусі».

Анатоль Грыцкевіч - аўтар некалькіх сотняў навуковых прац і манаграфій, аўтар дзясяткаў кніг, прысвечаных гісторыі, у тым ліку часоў ВКЛ і Беларусі перыяду барацьбы за незалежнасць.

Фота: svaboda.org

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках