17 траўня 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі дызеля ва Украіну з Беларусі выраслі на 27%

4
Пастаўкі дызеля ва Украіну з Беларусі выраслі на 27%

Росту беларускага імпарту спрыяла спыненне паставак дызпаліва з РФ трубаправодным транспартам у мінулым годзе.

Беларускія нафтатрэйдары ў 2014 годзе паставілі ва Украіну 738 тыс. тон аўтабензінаў, што на 18% менш у параўнанні з 2013 годам, паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" ва ўкраінскай "Консалтинговой группе А-95".

Там адзначылі, што ў 2014 годзе на дзель беларускага бензіну даводзілася 38% ад усяго аб'ёму ягонага імпарту Украінай, што істотна больш, чым удзельная вага іншых пастаўшчыкоў.

У той жа час эксперты канстатавалі, што з верасня 2014 года штомесячны аб'ём паставак беларускага бензіну на ўкраінскі рынак пачаў скарачацца. Прычынай скарачэння сталі валютныя абмежаванні Нацбанка Украіны і нестабільнасць украінскай грыўны, у сувязі з чым многія беларускія трэйдары былі вымушаныя перайсці на рэжым перадаплаты.

Найважнейшай тэндэнцыяй года, адзначае "А-95", стала замяшчэнне беларускіх паставак рэсурсамі Літвы - у прыватнасці, з НПЗ, якія належаць Orlen Lietuva. агулам у годзе Літва павялічыла пастаўкі бензінаў ва Украіну да 0,51 млн. тон, што на 18% больш у параўнанні з 2013 годам.

Паводле звестак "А-95", у 2014 годзе Беларусь паставіла ва Украіну блізу 2,5 млн. тон дызпаліва, што на 528 тыс. тон або на 26,9% больш у параўнанні з 2013 годам. Росту беларускага імпарту спрыяла спыненне паставак дызпаліва з РФ трубаправодным транспартам у мінулым годзе.

У сваю чаргу ўдзельнікі беларускага паліўнага рынку адзначаюць, што адной з прычын скарачэння паставак беларускіх нафтапрадуктаў сталі планавыя рамонты беларускіх НПЗ ў 2014 годзе, якія, у сукупнасці, прадаўжаліся з сярэдзіны жніўня да сярэдзіны кастрычніка. У перыяд рамонтаў прыярытэтамі для беларускіх НПЗ з'яўляюцца патрэбы ўнутранага рынку. Акрамя таго, у 2014 годзе беларускія НПЗ актыўна займаліся продажамі ў Расеі ў рамках абавязацельстваў рэспублікі ў паліўным балансе Саюзнай дзяржавы.

Беларускія нафтатрэйдары таксама паказваюць на тое, што пачынаючы са жніўня, многія пастаўшчыкі былі вымушаныя прыпыняць адгрузкі аптовых партый у сувязі з рэзкім ростам курсу грыўны.

Агулам, са слоў экспертаў, баланс украінскага рынку нафтапрадуктаў (сукупнасць імпарту, экспарту і вытворчасці) у 2014 годзе знізіўся на 16% да 7,67 млн. тон у параўнанні з 2013 годам. У прыватнасці, баланс бензінаў скараціўся на 26% да 2,46 млн. тон, дызпаліва - на 10% да 5,2 млн. тон.

Эксперты канстатавалі, што скарачэнне балансу звязанае са значным зніжэннем аб'ёму спажывання аўтамабільнага паліва ва Украіне ў мінулым годзе. Акрамя таго, сваю ролю адыграў і рост на працягу ўсяго 2014 года валютнага крызісу ва Украіне, які істотна ўскладняў закупкі паліва праз імпарт.

Украінскі рынак традыцыйна з'яўляецца адным з асноўных рынкаў збыту беларускіх нафтапрадуктаў. Яшчэ некалькі гадоў таму дзель беларускіх нафтапрадуктаў у агульным аб'ёме імпарту іх Украінай набліжалася да 50%. Пры гэтым украінскі кірунак быў найболей маржынальным для беларускіх пастаўшчыкоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках