7 траўня 2024, aўторак, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

568 беларусаў пераадолелі стогадовы рубеж

7
568 беларусаў пераадолелі стогадовы рубеж

Дзесяці з іх - больш за 110 гадоў.

Стогадовы рубеж пераадолелі 568 жыхароў Беларусі. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Са слоў спецыялістаў, на 1 студзеня гэтага года ў рэспубліцы налічвалася 10 беларусаў ва ўзросце 110 гадоў і старэй. З іх па тры чалавекі - у Гарадзенскай і Менскай абласцях, па два - у Берасцейскай і Віцебскай абласцях.

Традыцыйна сярод айчынных доўгажыхароў лідзіруюць жанчыны: сваё 100-годдзе перасягнулі 497 жанчын і 71 мужчына (прадстаўнікоў моцнага полу сярод тых, хто адсвяткаваў свой соты дзень нараджэння, у 7 разоў менш).

Сярод рэгіёнаў краіны лідэрам па колькасці доўгажыхароў з'яўляецца Гарадзенская вобласць: тут на 1 студзеня гэтага года налічвалася 112 чалавек ва ўзросце больш за 100 гадоў. На другой пазіцыі геранталагічнага рэйтынгу - Менская вобласць (104), на трэцяй - горад Менск (78). У Віцебскай вобласці пражываюць 74 чалавекі, якія ўжо адзначылі свой стогадовы юбілей, у Берасцейскай вобласці - 71, у Гомельскай - 67, у Магілёўскай вобласці - 62.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках