6 траўня 2024, панядзелак, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэфат Чубараў: Украіна змірылася са стратай Крыма

28

Улады Украіны змірыліся з акупацыяй Крыма, і цяпер гучаць толькі заявы аб неабходнасці вярнуць паўвыспу.

Пра гэта паведамляе, цытуючы кіраўніка Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў, 5 канал.

«Дзесяць месяцаў як Крым акупаваны, яшчэ ў ліпені створана Дзяржаўная служба ў пытаннях Аўтаномнай рэспублікі Крым і горада Севастопаля, але гэты орган дагэтуль без кіраўніка і няма канкрэтных паўнамоцтваў», - кажа Чубараў.

Старшыня Меджліса абураны тым, што Данецк і Луганск сталі больш прыярытэтнымі для грамадства і для ўлады, чым Крым.

«Мы на ўзроўні дзяржавы яшчэ не сфармулявалі адзіныя падыходы і адзіныя дзеянні, якія нас прывядуць да мэты - вяртання Крыма. І грамадства агулам, яно не мабілізаванае на вяртанне Крыма. І гэта віна улады. Калі хто-небудзь думае, што ідучы на нейкія прымальныя для Расейскай Федэрацыі кампрамісы што да Крыма, мы выратуем Украіну, - гэтыя людзі першыя, якія здраджваюць Украіне», - заявіў Чубараў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках