6 траўня 2024, панядзелак, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пасажыраў аўтобуса ў Тэль-Авіве напаў мужчына з нажом

2
На пасажыраў аўтобуса ў Тэль-Авіве напаў мужчына з нажом

Узброены нажом мужчына напаў на пасажыраў аўтобуса, што ехаў па 40 маршруце, у Тэль-Авіве.

Пра гэта паведамляе The Jerusalem Post. Пацярпелі не менш як дзевяць чалавек, піша Lenta.ru.

Два пасажыры знаходзяцца ў цяжкім стане. Параненых даставілі ў медыцынскія цэнтры імя Сураскі і імя Хаіма Шыбы. Паводле некаторых звестак, сярод пацярпелых - кіроўца аўтобуса. Нягледзячы на раненне, ён змог адкрыць дзверы транспартнага сродку, каб пасажыры маглі выйсці з яго.

Нападнік паспрабаваў схавацца з месца злачынства, аднак быў паранены і арыштаваны супрацоўнікамі паліцыі. Праваахоўныя органы Тэль-Авіва назвалі тое, што адбылося тэрактам. Паводле інфармацыі CNN, яго ўчыніў 23-гадовы палестынец з горада Тулькарм.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках