6 траўня 2024, панядзелак, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску канфіскавана амаль 45 тысячы фальшывых даляраў

5
У Віцебску канфіскавана амаль 45 тысячы фальшывых даляраў

У віцябляніна выяўлена і канфіскавана 477 фальшывых грашовых купюр наміналам па 100 даляраў ЗША.

Крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 221 КК (выраб, захоўванне або збыт падробных грошай у асабліва буйнай суме) распачатая ў Віцебску ў дачыненні да мужчыны, раней судзімага за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама і Кастрычніцкага РУУС Віцебска позна ўвечары 18 студзеня. У яго знойдзена і канфіскавана 477 фальшывых грашовых купюр наміналам па 100 даляраў ЗША, паведамляе БелаПАН.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках