6 траўня 2024, панядзелак, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біржавы курс даляра падняўся вышэй за 66 расейскіх рублёў

Біржавы курс даляра падняўся вышэй за 66 расейскіх рублёў

Курсы даляра і еўра на Маскоўскай біржы дасягнулі тыднёвых максімумаў.

На Маскоўскай біржы працягваецца рост курсаў даляра і еўра. Да сярэдзіны дня абедзве валюты падняліся да ўзроўню сярэдзіны студзеня, піша РБК.

На максімуме курс даляра падняўся да адзнакі 66,0715 руб., што на 87,15 кап. вышэй за ўзровень закрыцця таргоў 20 студзеня. Так дорага даляр не каштаваў з 15 студзеня 2015 года. Адначасова з гэтым курс еўра вырас да 76,458 руб., што прыкладна на 1,14 руб. вышэй за ўзровень закрыцця учорашніх таргоў. Курс рубля зніжаецца, нягледзячы на стабільнасць коштаў на нафту.

Кошт ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent з пастаўкай у сакавіку 2015 падчас сённяшніх таргоў на біржы ICE узнімаўся да адзнакі $48,78 за бар., што на 1,64% вышэй за ўзровень закрыцця учорашніх таргоў. Эксперты НДУ «Вышэйшая школа эканомікі» мяркуюць, што пры існых коштах нафты блізу $50 за бар. дэвальвацыя рубля ў 2015 годзе прадоўжыцца. Да канца года курс даляра можа скласці 80-85 руб., гаворыцца ў бюлетэні «Камэнтары аб дзяржаве і бізнэсе». Свой прагноз апублікавалі і эканамісты «Рэнесанс Капіталу». Па іх звестках, пры кошце нафты $60 за барэль сярэдні курс даляра ў 2015 годзе складзе 56,4 руб. Калі ж кошт апусціўся да $30 за барэль, то даляр падаражэе да 87,2 руб. Згодна з кансенсус-прагнозам эканамістаў, апытаных РБК, даляр у 2015 годзе будзе каштаваць у сярэднім 57 руб. пры кошце нафты $60 за бар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках