6 траўня 2024, панядзелак, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі дэпартавалі двух п'яных літоўцаў

5
З Беларусі дэпартавалі двух п'яных літоўцаў

Раніцай 20 студзеня памежнікі са Смаргоні затрымалі ў Ашмянскім раёне ў дваццаці метрах ад лініі мяжы двух грамадзян Літвы.

Парушальнікі знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, піша БелаПАН.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, высветлілася, што затрыманыя пражываюць у адной з памежных вёсак Літвы. Напярэдадні яны наважылі адзначыць сустрэчу, пасля чаго адправіліся ў суседні населены пункт, заблукалі і ненаўмысна перайшлі літоўска-беларускую мяжу. Падчас агляду ўзровень утрымання алкаголю ў крыві ў маладзёнаў дасягаў 2,64 праміле.

Парушальнікам рэжыму дзяржаўнай мяжы вынесена папярэджанне з дэпартацыяй і забаронай уезду на тэрыторыю Беларусі тэрмінам на два гады.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках