7 траўня 2024, aўторак, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Атлант Тэлекам» падвышае кошты

6
«Атлант Тэлекам» падвышае кошты

Падвышэнне коштаў закране ўсіх кліентаў і складзе ў сярэднім 11%.

Кампанія «Атлант Тэлекам» інфармуе аб павелічэнні кошту паслуг для прыватных абанентаў з 1 лютага 2015 года.

«Падвышэнне коштаў закране ўсіх кліентаў і складзе ў сярэднім 11%. У гэтым годзе «Атлант Тэлекам» істотна пашырыць сваю сетку і прадставіць адразу некалькі інавацыйных сэрвісаў і праектаў. Аднак у існых эканамічных умовах гэта будзе вельмі складана зрабіць без падтрымкі і разумення абанентаў. Каб нарошчваць тэмпы будаўніцтва сеткі Ethernet, закупляць неабходнае абсталяванне, набываць правы на тэлеканалы, выконваць абавязацельствы па ўнутраных і вонкавых дамовах, неабходна нязначнае павышэнне кошту паслуг.

Для «Атлант Тэлекама» карэкціроўка цэн - вымушаная мера, якая дазволіць рэалізаваць усе планы на гэты год і парадаваць кліентаў сапраўды цікавымі і карыснымі праектамі і сэрвісамі, першыя з якіх кампанія анансуе ўжо ў канцы студзеня і пачатку лютага», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках