6 траўня 2024, панядзелак, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое актывістаў у Менску пакараныя на15 дзён арышту

4
Двое актывістаў у Менску пакараныя на15 дзён арышту

Суд Ленінскага раёна 21 студзеня прысудзіў да 15 дзён арышту двух анархістаў - хлопца і дзяўчыну.

Іх абвінавацілі ў тым, што яны не падпарадкаваліся патрабаванням міліцыі. Моладзь таксама падазраюць ва ўдзеле ў акцыі ў падтрымку затрыманых на панк-канцэрце ў менскім клубе "Піраты" 10 студзеня прадстаўнікоў анархісцкага руху, якія былі асуджаныя на 10 дзён за дробнае хуліганства, піша БелаПАН.

Хлопец быў затрыманы каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе разам з сябрамі чакаў выхаду з турмы пасля арышту актывістаў. Практычна ў гэты ж час у іншай частцы горада была затрыманая дзяўчына, якую абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі каля Ленінскага РУУС, праведзенай 16 студзеня аўтаномнымі групамі анархістаў.

Сёння на працы быў затрыманы яшчэ адзін актывіст, якога раней ужо затрымлівалі за пікет супраць падвышэння падаткаў. Магчыма, што суд над ім таксама пройдзе сёння.

Нагадаем, вечарам 10 студзеня супрацоўнікі АМАП уварваліся на панк-канцэрт у менскі клуб "Піраты". Яны паставілі больш за сотню ўдзельнікаў і гледачоў канцэрту і персанал клуба тварам да сцяны і прымусілі падняць рукі ўгару. Міліцыя перапісала звесткі гледачоў і музыкаў, абшукала і зняла некаторых на відэакамеру. Усё гэта доўжылася цягам паўтары гадзіны, затым супрацоўнікі праваахоўных органаў пакінулі клуб. Яны аргументавалі свае дзеянні тым, што нібыта паступіў званок аб тым, што ў клубе распаўсюджваюцца наркотыкі.

Тры чалавекі былі затрыманыя за распаўсюд друкаваных матэрыялаў і дробнае хуліганства. 12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна адбыўся суд паводле абвінавачвання актывістаў у парушэнні арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), матэрыялы паводле арт. 17.11 КаАП (выраб, распаўсюджванне і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) адправілі на дапрацоўку. Два чалавекі былі асуджаныя на 10 дзён, дзяўчына - на штраф у суме 10 базавых адзінак за нецэнзурную лаянку ў клубе.

16 студзеня ў Менску анархісты правялі серыю акцый у знак пратэсту супраць бязмежжа міліцыі і КДБ на канцэрце 10 студзеня, а таксама ў знак салідарнасці са сваімі арыштаванымі таварышамі, якія былі затрыманыя на канцэрце. Аўтаномныя групы сабраліся ў сімвалічных кропках горада, каб "выказаць сваё абурэнне з нагоды беспакаранасці праваахоўных органаў і суддзяў". Яны сфатаграфаваліся на фоне Ленінскага РУУС, на фоне суда Ленінскага раёна і на фоне цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў з плакатам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках