7 траўня 2024, aўторак, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баявы аватар» Пуціна выявіўся старым маніпулятарам на амерыканскім Wi-Fi

20

Блогеры высмеялі ўчорашнюю пастаноўку з удзелам Пуціна і «баявога робата», які выявіўся распрацаваным два гады таму маніпулятарам для МКС.

Прынамсі, пра гэта напісаў расейскі блогер Рустэм Адагамаў у Facebook.

«Уся сутнасць дзейнасці цяперашняга рэжыму ў Расеі - гэта імітацыя. Выбары, парламент, урад, сацыяльныя інстытуты, эканамічная палітыка - усё адна суцэльная імітацыя. Даходзіць да смешнага, як сёння, напрыклад. Пуціна прывезлі на нейкі палігон і паказалі яму механічны маніпулятар SAR-401, які гады тры таму хацелі прыстасаваць для працы ў адкрытым космасе на МКС», - напісаў ён.

Блогер нагадаў, што гэта не робат, а звычайны маніпулятар, які кіруецца аператарам з пульта і проста паўтарае яго дзеянні. У такой машыны ніякага практычнага прымянення ў баявых дзеяннях быць не можа, паведамляе УНІАН.

«Яму на хвалі расейскай мілітарысцкай істэрыкі прыдумалі іншае прызначэнне - начапілі на яго камуфляж, пасадзілі на квадрацыклы і, назваўшы ўсё гэта баявым робатам-аватарам, зладзілі цыркавое прадстаўленне для начальніка», - напісаў Адагамаў.

Як напісалі ўважлівыя карыстальнікі сацсетак, да «аватара» прымацаваная Wi-Fi антэна вытворчасці амерыканскай кампаніі Ubiquiti. Відавочна, праз яе і адбываецца кіраванне маніпулятарам.

Нагадаем, учора Пуціну паказалі расейскага «баявога робата». На відэа расейскага прапагандысцкага ведамства Russia Today відаць, што «аватар» здольны сядзець на квадрацыкле ў стане супакою і нават на хаду, а таксама ўпісацца ў невялікі паварот на малой хуткасці.

Гэтага ж робата ў 2013 годзе паказвалі як маніпулятар для МКС у сюжэце НТВ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках