7 траўня 2024, aўторак, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падручнік для 4-га класа: «Магілёў знаходзіцца на поўдзень ад Менску»

19

У падручніку «Мая радзіма - Беларусь» цэлая процьма памылак.

Чытач charter97.org Сяргей напісаў ліст у рэдакцыю, у якім выказаў сваё незадавальненне зместам падручніка «Мая Радзіма - Беларусь» пад рэдакцыяй С. Панава, С. Тарасава, І. Гімпель, В. Белай і А. Вольскага, па якім прыходзіцца вучыцца яго сыну.

«Чаму вучаць нашых дзяцей сучасныя «пісакі», паглядзіце! Іх яшчэ прымушаюць верыць у напісанае і завучваць на памяць! Магілёў ужо знаходзіцца прама на поўдзень ад Менска. Жудасць!

У падручніку 4-га класа падобных ляпаў процьма, і дзяцей прымушаюць гэта вучыць. А аўтары ілжэпадручніка напэўна нават за такія публікацыі атрымліваюць ад нашай ілжэдзяржавы нядрэнныя ганарары. Крыўдна да слёз!», - Напісаў тата навучэнца 4-га класа.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках