6 траўня 2024, панядзелак, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы злавілі таемны сігнал з космасу

15
Навукоўцы злавілі таемны сігнал з космасу

Аўстралійскім навукоўцам атрымалася злавіць звышмагутны радыёсігнал з касмічнай прасторы.

Астраномы варожаць, што гэта за сігнал і кім ён быў пасланы. Расшыфраваць загадкавае пасланне зямлянам пакуль не атрымоўваецца, піша dni.ru.

Злавіць сігнал з космасу групе аўстралійскіх навукоўцаў з Тэхналагічнага ўніверсітэта Суінберна на чале з Эмілі Петроф атрымалася дзякуючы тэлескопу "Паркс", размешчанага ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс. Звышмагутны радыёсігнал доўжыўся некалькі мілісекунд.

Навукоўцы падкрэслілі, што яны змаглі ўсталяваць пачатак сігналу: ён быў пасланы за 5,5 мільярда светлавых гадоў ад Зямлі, аднак кім і адкуль, вызначыць астраномы не змаглі. Петроф распавяла, што такі радыёсігнал быў зафіксаваны ў 2007 годзе, але яго сэнс і характар навукоўцам расшыфраваць так і не ўдалося.

Экспэрты запэўніваюць, што гэтая хваля не падобная на звычайныя, бо яе не суправаджалі іншыя віды хваль. Акрамя таго, дзіўна, але змест касмічнага паслання палягаў у колькасці эквівалентнай энэргіі, роўнай выпрацоўцы сутачнай нормы нашым свяцілам. Акрамя гэтага, паводзіны радыёсігналу сведчыць аб узаемадзеянні з моцным магнітным полем, размешчаным побач з яго крыніцай.

У артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе Monthly Notices of the Royal Astronomical Society, аўстралійскія навукоўцы апісваюць гэтую падзею як раптоўны і кароткачасовы выбліск радыёхваль, які суправаджаўся светлавой і іншымі відамі хваль. Іншымі словамі, гэты радыёсігнал не быў выкліканы ніводным з вядомых феноменаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках