6 траўня 2024, панядзелак, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына спадзяецца з'ездзіць у Парыж на пенсіі

52
Ярмошына спадзяецца з'ездзіць у Парыж на пенсіі

Старшыня ЦВК мяркуе, што будзе выключаная са спісу асоб, якім не дазволены ўезд у краіны ЕЗ і ЗША, пасля выхаду на пенсію.

"Вядома, я задумваюся аб тым, што магу быць выключаная з гэтых спісаў, і думаю, што гэта адбудзецца тады, калі гэта для мяне не будзе мець ніякага значэння. Напрыклад, калі я пайду на пенсію", - сказала Лідзія Ярмошына ў сераду падчас онлайн-канферэнцыі.

Яна нагадала, што была занесеная ў спісы неўязных у 2004 годзе, пасля рэферэндуму, які зняў абмежаванні на абранне адной і той жа асобы прэзідэнтам больш за два разы. "Таму - гэта мая расплата за тую прапанову, якая актыўна адпрэчвалася нашымі партнёрамі з ЕЗ і ЗША. Паколькі я арганізоўвала гэтую кампанію, я была названая той публічнай асобай, якая за гэта панясе адказнасць", - сказала кіраўніца ЦВК.

Лідзія Ярмошына заўважыла, што калісьці марыла пабываць у Парыжы, і дадала, што зняцце з яе санкцый дазволіла б здзейсніць гэтую мару. Аднак, працягнула яна, "мы не маем такіх жа сродкаў, як еўрапейскія пенсіянеры. Да таго ж невядома, ці будзе ў мяне тады здароўе і сілы на такія паездкі".

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках