6 траўня 2024, панядзелак, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: У Данбасе 9,5 тысяч расейскіх вайскоўцаў

34
Парашэнка: У Данбасе 9,5 тысяч расейскіх вайскоўцаў

Каля двух тысяч з іх перасеклі ўкраінскую мяжу апошнім часам.

Прэзідэнт Пётр Парашэнка заявіў, што, паводле звестак украінскіх спецслужбаў, ва Усходняй Украіне цяпер знаходзіцца ад 8 да 9,5 тысяч расейскіх жаўнераў.

Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы сказаў у інтэрв'ю швейцарскай газеце Neue Zuricher Zeitung, паведамляе Deutsche Welle.

Парашэнка таксама заявіў, што не давярае расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. «Калі Вы пытаецеся ў мяне, ці давяраю я Пуціну, то мой адказ: «Не». Калі вы мяне пытаецеся, ці давяраю я Еўразвязу, то мой адказ «Так», - цытуе выданне словы ўкраінскага прэзідэнта.

Акрамя гэтага, Парашэнка адхіліў абвінавачванні расейскага боку аб тым, што ён нібыта адмовіўся ісці на перамір'е на Данбасе. На пытанне журналіста выдання што да ліста-прапановы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, Парашэнка адказаў:

«Непасрэдна пасля таго, як мы атрымалі ліст, наш міністр замежных спраў заявіў, што мы гатовыя да міру. Мы проста маем патрэбу ў гарантыі таго, што перамір'е будуць выконваць абодва бакі. Я хачу падкрэсліць: расейская цяжкая артылерыя і расейскія ракетныя сістэмы павінны быць адведзеныя».

Адказваючы на пытанне журналіста швейцарскага выдання што да таго, наколькі моцнае сёння ўкраінскае войска, Парашэнка сказаў, што «са жніўня да студзеня было створанае вельмі моцнае войска».

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, канфлікт на Данбасе абыходзіцца Кіеву вельмі дорага. «Мы трацім штодня 100 мільёнаў грыўняў на абарону. Гэта вельмі дорага», - адзначыў ён.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка таксама заявіў пра тое, што ўкраінска-расейскую мяжу перасякаюць яшчэ 2 тыс расейскіх вайскоўцаў з тэхнікай. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Bloomberg TV у Давосе.

«Сітуацыя становіцца горшай, таму што цяпер у нас ёсць інфармацыя, што яшчэ больш за 2 тысячы расейскіх вайскоўцаў перасякаюць нашу мяжу разам з двума сотнямі танкаў», - адзначыў ён.

Парашэнка падкрэсліў, што бачыць «вельмі сур'ёзную небяспеку» эскалацыю канфлікту на Данбасе.

Нагадаем, 19 студзеня Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паведаміла аб перасячэнні двума батальёна-тактычнымі групамі (блізу 700 вайскоўцаў) узброеных сілаў Расеі мяжы з Украінай у Луганскай вобласці. 20 студзеня штаб антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) заявіў аб падыходзе 3 батальёнаў-тактычных груп і артылерыйскага дывізіёна расейскіх вайскоўцаў да ўкраінскай мяжы.

У гэты момант жорсткія баі ідуць пад Марыупалем, Данецкам і Луганскам.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках